Арганізацыйны момант на уроку літаратурнага чытання: Урок літаратурнага чытання «Валянціна Асеева. Сыны» – Урок літаратурнага чытання ў 2 класе па тэме Беларуская народная казка «Лісіца и Гусак»

Урок літаратурнага чытання ў 2 класе па тэме Беларуская народная казка «Лісіца и Гусак»

Урок літаратурнага чытання ў 2 классе

Тэма: Як няхітры хітрага перахітрыў. Беларуская народная казка “Лісіца і Гусак”

Мэты: — стварыць умовы для знаёмства з казкай Лісіца і Гусак”, з паняццем “казка”, відамі казак.

  • Садзейнісаць фарміраванню уменняў даваць ацэнку паводзінам герояў казкі і жыццёвым сітуацыям на аснове зместу казкі, суадносіць з уласнымі ўчынкамі і паводзінамі, вызначаць асаблівасці казкі на аснове атрыманых ведаў на ўроку літаратурнага чытання, фарміраваць правільнае асэнсаванае чытанне ўголас цэлымі словамі, фарміраваць чытацкія ўменні, развіваць творчыя здольнасці, мысленне, навыкі выразнага чытання і пераказа;

  • Садзейнічаць выхаванню добрых адносін да жывёл, да прыроды, цікавасць да твораў вуснай народнай творчасці.

Абсталяванне:

карткі апорнай схемы, малюнкі лісіцы і гусака, словы для характарытыкі герояў, маскі лісіцы і гусака, карткі для работы ў парах,

Ход урока

  1. Арганізацыйны момант.

Празвінеў званок,

Паклікаў нас на ўрок.

Будзем добра працаваць,

Будзем веды набываць.

  • Усмешкі на вашых тварах, парадак на працоўных месцах паказваюць, што вы гатовы працаваць. Сення на ўроку можна не толькі пашырыць свае веды, пазнаёміцца з новым творам, але і праявіць свае творчыя здольнасці.

  1. Моўная размінка

На дошцы:

Казаў, расказваў казку, казаў, пераказваў, ды так і не даказаў.

  • Чытае настаўнік

  • Прачытайце вочкамі

  • Прачытайце шэптам

  • Прачытайце ўголас павольна

  • Прачытайце ўголас хутка 3 разы падрад.

  1. Праверка дамашняга задання.

— Вам неабходна было скласці працяг казкі пра прыгоды снегавікоў.

* праверка

* ацэнка

  1. Праца па тэме ўрока

— Прачытайце назву раздзела. Якія творы мы будзем чытаць?

— А што такое казка?

— Казка – гэта апавядальны твор вуснай народнай творчасці або літаратурны твор аб выдуманных падзеях, нярэдка з удзелам чарадзейнай, фантастычнай сілы.

— У кожнага народа ёсць свае казкі. Здаўна яны мелі вялікае значэнне для людзей. Бо казкі – гэта не толькі павучальныя выдуманныя гісторыі. У іх закладзена глыбокая народная мудрасць, прадстаўленне чалавека аб свеце і сваім народзе, пра дабро і зло. Раней казкі перадаваліся з вуснаў у вусны, з пакалення ў пакаленне. Пазней многія народныя казкі былі запісаны, дзякуючы чаму мы іх ведаем сёння.

На дошцы схема:

Казкі

Віды казак

Казкі пра жывёл чарадзейныя казкі бытавыя казкі

— Хто такі казачнік?

— Што ён робіць?(стварае або расказвае казкі)

— Ці любіце вы чытаць казкі? Чаму?

— Ці згодны вы з Лянком?

— Наша казка называецца «Лісіца і Гусак». Хто галоўныя героі казкі?

— Якія яшчэ казкі з удзелам гэтых герояў вы чыталі?

— Якая звычайна ліса ў казках?

— Паслухайце казку. Слухайце ўважліва і вырашыце, хто ў казцы вам спадабаўся.

— Ці спадабалася вам казка?

— Якіх герояў сустрэлі?

— Хто ў казцы вам спадабаўся? Чаму?

Засмуціўся – огорчился

З разяўленым ротам – з адкрытым (ні з чым)

— Што адбылося з Гусаком? Зачытайце.

— Чаму Гусак засмуціўся?

— Аб чым прасіў Гусак? Знайдзіце ў тэксце.

— Ці дазволіла яму Ліса патанцаваць? Зачытайце.

— Як Гусак танцаваў? Прачытайце.

— Як Ліса смяялася з Гусака? Знайдзіце ў тэксце і прачытайце.

— Чаму Ліса засталася з разяўленым ротам?

— Якія героі прысутнічаюць у казцы? (Ліса, Гусак і аўтар)

На дошцы малюнкі Лісіцы і Гусака і якасці герояў. Таксама ў кожнай пары вучняў карткі з якасцямі.

2 чалавека працуюць каля дошкі, астатнія ў парах.

— Злучыце якасці з героем.

* праверка

Фізхвілінка

— Давайце ўявім, што вы мастакі і вам патрэбна намаляваць эпізоды малюнкаў да казкі.

— Што б вы намалявалі на 1-м малюнку? На 2-м? На 3-м? (вывешваю малюнкі на дошку)

— А зараз уявіце, што вы Гусак і хочаце расказаць гісторыю, якая з вамі адбылася сваім сябрам, т.е. паспрабуем расказаць гэту казку ад імя Гусака.

— Напэўна, многія з вас мараць стаць акцёрамі. Паспрабаваць сябе ў гэтай ролі зараз некаторыя з вас змогуць.

— І перад тым, як прыступіць да інсцэніроўкі, дзяўчынкі, знайдзіце словы Лісіцы і запомніце іх, а хлопчыкі – словы Гусака.

-Уявіце, што вы прыйшлі ў тэатр. Як павінны паводзіць сябе гледачы? (сядзець ціха і не перашкаджаць)

  1. Падвядзенне вынікаў.

— Які раздзел мы пачалі вывучаць?

— Што такое казка?

— Якія ёсць віды казак?

— З якой беларускай народнай казкай пазнаёміліся?

— Чаму вучыць гэта казка?

На дошцы прыказкі:

Рана ўстанеш – многа зробіш.

Хто працуе — той святкуе.

Адзі раз зманіш – другі не павераць.

— Якая з прыказак можа падысці да казкі? Чаму?

  1. Дамашняе заданне

С.115-116, пераказ ад імя Лісіцы.

  1. Рэфлексія.

Працягніце сказ:

  • Мне спадабалася…

  • Мне было цікава…

  • Я даведаўся…

  • Мне было цяжка…

— З дапамогай сігнальнага святлафору пакажыце свой настрой на канец урока.

Урок літаратурнага чытання ў 2 класе «Кропелька»

Ход урока:

1.Арганізацыйны момант

Праверка падрыхтаванасці да занятку.

На вашых партах ляжаць лісточкі самаацэнкі. Вы павінны будзеце ацаніць сваю работу на ўроку. Будзьце ўважлівымі.

Сёння мы з вамі пазнаёмімся з новым творам, а каб здагадацца, аб чым пойдзе гаворка, нам трэба прайсці па 6 клетачках.

2. Маўленчая размінка ( СЛАЙД №1)

Літары ў каробках. Дзеці збіраюць пагаворку:

ДУДАР ДУДАРУ ДАРМА ГРАЕ

Растлумачце значэнне пагаворкі. Я спадзяюся, што мы з вамі на гэтым уроку не будзем “граць дарма”, будзем уважліва слухаць адзін аднаго і плённа працаваць.

3. Праверка дамашняга задання

Разгледзьце малюнак, да якога твора яго можна аднесці?

— Выразнае чытанне верша “Скарынка”. Адказ на пытанне: якое жыцце было ў дзяцей і дарослых у гады Вялікай Айчыннай вайны?

Разгледзьце малюнак, да якога твора яго можна аднесці?

-Выразнае чытанне верша “Васілек”. Адказ на пытанне: што можна назваць сімвалам нашай Радзімы – сінявокай Беларусі?

4.Работа над новай тэмай

Бібліяграфічная даведка

Алена Кобец- Філімонава

13 кастрычніка 1932(1932-2013) (83 гады) дзіцячая пісьменніца, перакладніца, даследніца беларускага кінамастацтва.

Нарадзілася у в.Круглае, Магілёўская вобласці ў сям’і тэатральнага драматурга і сцэнарыста Рыгора Кобеца. Пасля вызвалення Беларусі жыла ў Мінску, вучылася ў музычнай школе-дзесяцігодцы імя Л. Александроўскай. У 1954—1955 займалася ў музычным вучылішчы пры кансерваторыі ў Ленінградзе. Працавала выкладніцай у музычных школах. З 1964—1966, у сувязі з камандзіроўкай мужа, жыла ў Грэцыі, вучылася ў Афінскай кансерваторыі, брала платныя ўрокі. Член Саюзу пісьменнікаў ССССР з 1965.

У 1969 закончыла аддзяленне Беларускай дзяржкансерваторыі па класе фартэпіяна, у 1971 — Вышэйшыя літаратурныя курсы пры літаратурным інстытуце імя М. Горкага ў Маскве. Працавала рэдактарам на кінастудыі «Беларусьфільм», у выдавецтве «Юнацтва».

У 2002 працавала над дакументальнымі аповедамі пра кінадраматургію свайго бацькі «Беларускія шванкі».

Пачынала пісаць на беларускай і рускай мовах. Выйшлі зборнікі вершаў «Казка пра месяц» (1963), «Залаты ручнік» (1972), «Лясной барабан» (1970), а таксама аповесць «Жаваранкі над Хатынню» (1977, рас. выданне 1973), зборнікі казак «Читайка и Гуляйка» (1963), «Семь художников» (1965), «Сказки старого Яниса» (1969), «Вянок дзівосаў» (1986), раман «Агні за перавалам» (1987).

У 1973 на сцэнарый пісьменніцы пастаўлены мультфільм «Вася Буслік і яго сябры». Укладальніца (у сааўтарстве) зборніка беларускай паэзіі «Земля с лазурными очами». У тым жа годзе выйшла кніга перакладаў навагрэчаскай паэзіі Яніса Рыцаса «Макронікас». Напісала кнігу нарысаў пра Грэцыю «В королевстве… но не сказочном» (1968).

У 1978 па матывах аповесці «Блакітны экспрэс» пастаўлены аднайменны спектакль. У 2001 на старонках часопіса «Полымя» былі надрукаваны ўспаміны пісьменніцы пра маленства — «На беразе Друці».

У 2005 годзе выдала дакументальную аповесць «Распятая Хатынь».

Творы пісьменніцы перакладаліся на кіргіскую, літоўскую, нямецкую, расійскую, татарскую і ўкраінскую мовы.

Можа вы ўжо здагадаліся, пра што пойдзе гаворка ў новым творы? Я вам крышку падкажу

Адгадайце загадку:

Зорка снежна белая

На рукаў мой узляцела.

Пакуль нёс яе сюды,

Стала… кропляю вады.

5. Фізкультхвілінка

Першаснае чытанне

Творчае заданне – фантазіраванне. Як вы думаеце, што за твор мы будзем чытаць? Казку ці апавяданне? Які настрой будзе ў твора?

Пытанні пасля чытання

— Казка гэта ці апавяданне? Растлумачце..

— Назавіце дзеючых асоб казкі.

— Чаму пісьменніца назвала Кропельку нястомнай працаўніцай? Падмацуйце свой адказ радкамі з твора.

— У якім месцы твора вам было шкада кропельку? Чаму?

— Якім чынам кропелька апынулася ў чужым краі? Ці спадабалася ёй там? Чаму?

— Чаму нас вучыць гэта казка?

6. Фізкультхвілінка для вачэй.

Праца ў парах

-Падзяліце твор на часткі згодна з планам.

Крыжаванка (СЛАЙД №3) (с.128метад. дапам.)

А што для вас значыць слова Радзіма?

Чытанне хорам і моўчкі

6.Вынік урока.

— Мы з вамі вывучалі шмат прыказак і пагаворак. Падумайце і ўспомніце, якія з іх адпавядаюць тэме твора.

Радзіма маці, чужбіна – мачаха;

У гасцях добра, а дома лепей;

Радзіма любімая – як маці радзімая;

Чалавек без Радзімы, што чалавек без песні.

7.Дамашняе заданне

Падрабязны пераказ па плане

8.Ацэнка ведаў

Паглядзіце ў таблічку самаацэнкі, падніміце руку, хто плённа працаваў сення на ўроку? Майчынкі. Да сустрэчы.

Падрыхтоўка

дамашняга

задання

Работа

ў парах

Разгадванне

крыжаванкі

Вельмі задаволены сабой

Не вельмі задаволены сабой

Не задаволены сабой

Падрыхтоўка

дамашняга

задання

Работа

ў парах

Разгадванне

крыжаванкі

Вельмі задаволены сабой

Не вельмі задаволены сабой

Не задаволены сабой

Падрыхтоўка

дамашняга

задання

Работа

ў парах

Разгадванне

крыжаванкі

Вельмі задаволены сабой

Не вельмі задаволены сабой

Не задаволены сабой

Падрыхтоўка

дамашняга

задання

Работа

ў парах

Разгадванне

крыжаванкі

Вельмі задаволены сабой

Не вельмі задаволены сабой

Не задаволены сабой

Падрыхтоўка

дамашняга

задання

Работа

ў парах

Разгадванне

крыжаванкі

Вельмі задаволены сабой

Не вельмі задаволены сабой

Не задаволены сабой

ПЛАН-КАНСПЕКТ УРОКА ПА ЛІТАРАТУРНАМУ ЧЫТАННЮ

-пазнаёміць вучняў са зместам, разнастайнасцю вобразаў у народных песнях-вяснянках і са светапоглядам беларусаў у старажытныя часы з надыходам вясны; узбагачаць слоўнікавы запас трэцякласнікаў лексікай з народных паэтычных твораў, шляхам выбарачнага чытання знахадзіць апісанне герояў, характарызаваць іх па ўчынку, выказваць ўласныя адносіны да зместу твораў.

-развіваць уменне бачыць ў песнях вобразныя карціны вясны; вызначаць настрой, мастацкія словы і асноўную думку; удасканальваць уменне выбіраць адпаведны тон і выдзяляць з дапамогай лагічнага націску важныя словы ў вяснянках пры чытанні ў голас.

-адзначыць у вясновых песнях народныя мары і спадзяванні на прыход вясны, павагу і добразычлівасць спявачак да дзяцей і старэйшых людзей, шчырасць душы беларускага народа.

— Вы разумныя і кемлівыя. Спадзяюся, што вы будзеце добра працаваць на ўроку, адзін аднаму дапамагаць. Сядайце.

-Вазьміце суседа па парце за рукі, адчуйце цяпло адзін аднаго, усміхніцеся і пажадайце поспехаў на ўроку.

— Дзеці, якім вы хацелі б бачыць наш урок? (Цікавым, павучальным).

— Я ўпэўнена, што гэта ў нас атрымаецца.

-Правяраем дамашняе заданне, дома вам трэба было вывучыць верш Адама Русака “Мама”, але адразу скажу, што верш раскажуць сёння ня ўсе, астатнія абавязкова мне яго расскажуць пазней.

Зараз правядзём маўленчую размінку, якая будзе падказкай да новый тэмы нашага ўрока, таму будзьце уважлівымі

Паглядзіце на экран, на невялічкі верш, даю вам хвілінку, каб прачытаць яго самі сабе.

Вельмі чакаем.

Чытаем верш хорам шэптам

Чытаем верш ў паўголаса

Чытаем верш гучна ў голас

-Гэта незусім верш, гэта новы жанр твора з якім мы сёння з вамі пазнаёмімся, гэта песня-вяснянка.

-Як вы разумееце выраз песня-вяснянка?

-Дык якая ж тэма сённешняга ўрока?

  1. Паведамленне новай тэмы

-Сёння мы звамі ўзгадаем , якія святы святкуюць ў Беларусі.

-Назавіце святы, якія вы ведаеце?(23 лютага, 8 сакавіка, Дзень незалежнасці,

9 мая)

-Так, на самой справе, усе святы, якія вы назвалі існуюць і святкуюцца ў Беларусі.

-Але мы з вамі пагаворым пра іншыя святы, мы пагаворым пра святы народнага календара.

-А якія святы народнага календары вы ведаеце?(каляды, масленіца, пасха, купалле)

-А мы з вамі будзем сёння говорыць пра такое народнае свята, як “гуканне вясны”

-Мы быць вы ўжо што-небудзь ведаеце пра гэтае свята?

-Напрацягу усяго ўрака нас будуць суправаджацьць сімвалы гэтага свята, гэта жавароначак і сонейка.

-Як вы лічыце, чаму яны з’яўляюцца сімваламі гэта свята? Паразважайце.

-Таму што жаваранак, гэта першая птушка, якая прылятае да нас і лічыцца, што яна на сваіх крылах прыносіць вясну і цяпло.

— За ўрок жаваронку трэба абляцець вакол сонейка. А дапаможам яму мы.

-Жавароначак просиць Соф’ю паведамиць вам пра гэта свята і пасадзіць яго на першы праменьчык.

Перавесці назву можна, як “ зазывание весны” на зямлю. Дзяўчаты збіраліся на самым высокім месцы ў вёсцы і спявалі вясновыя песні — вяснянкі — да позняй ночы. Яны выпякалі з цеста фігуркі птушак, лічачы, што такім чынам яны пасадзейнічаюць іх хуткаму прылёту. Дзяўчыны бралі гэтых птушак і, выконваючы «вяснянкі», падкідалі іх угару: «Жавараначкі прыляціце, вясну-красну прынясіце». Дзеці таксама цешыліся прыходу вясны. Яны збіраліся сваёй групай. Бегалі па вёсцы, не прапускаючы ні аднаго дома. Спявалі вяснянкі з пажаданнем здароўя і добрага ўраджаю. Гаспадары давалі дзецям хлеб, яйкі, каўбасу, сушаную чарніцу і яблыкі. Потым дзеці збіраліся ў адной хаце, ладзілі пачастунак, спявалі, песціліся, распавядалі смешныя гісторыі.

Каб вам больш было зразумела пра гэтае свята, паглядзіце відэаролік.

-А наш жавароначак прылятае далей.

-Чаму менавіта жаваранкі з’яўляюцца сімвалам вясны?

-Для чаго выпякалі жавароначкаў?

Слоўнікавая работа

-Жавароначак пералятае далей і хоча пазнаёміць вас з незразумелымі словамі

Таму мы звернемся ў бюро даведак .

-Бюро даведак ў нас двух тыпаў, адзін чалавек пойдзе ў інтэрнэце шукаць тлумачэнне слова серп, бо ўсе мы сучасныя дзеці, а другі чалавек будзе шукаць слова чапец ў тлумачальным слоўніку, а мы з вамі разбяром астатнія словы, якія сёння нам сустрэнуцца

Маладзіца-маладая замужняя жанчына.

Ярая-(пчолка)- гнеўная, раз’юшаная.

Ляло- тое, што і люлі-люлі.

Серп

Чапец— лёгкі галаўны ўбор у выглядзе шапачкі, завязанай пад барадой, які раней насілі замужнія жанчыны.

-Зараз чытаем слова і яго тлумачэнне

-Чытаем гэтыя словы хорам з правільным націскам

-Якое тлумачэнне слова серп знайшоў у інтэрнэце…

-Якое тлумачэнне слова чапец знайшла ў слоўніку…

-Зараз яшчэ раз разам чытаем гэтыя словы з правільным націскам

-Спадзяюся што вы не будзеце дапускаць памылак пры чытанні

  1. Работа над песняй “Вясна красна, адкуль прыйшла”

  1. Першаснае чытанне і ўспрыманне

Жавароначак пералятае далей і заклікае мяне пазнаёміць вас з песняй “Вясна красна, адкуль прыйшла”

Я буду чытаць песню, а вы калі ласка слухайце уважліва і сачыце за маёй інтанацыяй.

-Ці спадабалася вам песня?Чым?

-Ці сустракаліся вы раней з песнямі?

  1. Другаснае чытанне

-Зараз прачытайце самі сабе.

-Калі ласка ўслых прачытае….

  1. Аналіз

-Якія мары і спадзяванні ўскладаў народ на прыход вясны?

-Як у народнай песні выказваюцца адносіны да дзяцінства і старасці?

-Як гэта характарызуе беларусаў?

  1. Работа над выразнасцю мовы

Зараз мы пагуляем у гульню “Рэха”, я буду чытаць па радку, а вам трэба будзе прачытаць гэты радок з той жа інтанацыяй, што і я.

-Зараз мы з вамі будзем клікаць вясну, калі ласка ўстаньце..

Фізкультмінутка

  1. Работа над песняй “Ты пчолачка ярая”

  1. Першаснае чытанне і ўспрыманне

Жаваронак ляціць далей і хоча каб я пазнаёміла вас з яшчэ адной вясенняй песняй, якая называецца “Ты пчолачка ярая”

Зараз я буду чытаць песню, а вы слухайце ўважліва

Ці спадабалася вам песня?Чым?

Якія пачуцці выкліка ў вас гэта песня?

  1. Другаснае чытанне

Зараз прачытайце песню самі сабе

-Услых прачытае..

  1. Аналіз

-Якія мары выказаны ў гэтай песні?

-Што можна сказаць пра чалавека, які жыве такіміспадзяваннямі?

-Якія ласкавыя словы ўжываюцца ў вясновай песні? Знайдзіце і зачытайце іх.

  1. Работа над выразнасцю

-Зараз па слупку будзем вытаць “бінарным чытаннем”, пачнем з…

  1. Абагульняючая гутарка

-З якім новым літаратурным жанрам мы з вамі пазнаёміліся?

-Для чаго выкарыстоўваюцца песні всянянкі?

-З якімі песнямі вяснянкамі мы з вамі сёння пазнаёміліся?

-Якая з іх вам больш спадабалася і чаму?

  1. Дамашняе заданне

-Падрыхтавацца да выразнага чытання і адказаць на пытанні пасля песен.

  1. Падвядзенне выніку ўрока.Рэфлексія

Жавароначак вакол сонейка і хоча выказаць вам падзяку за добрую працу на ўроку(Малайцы!)

-У кожнага з вас па жавароначку, я хачу каб мы так сама паклікалі вясну, зараз мы ўсе разам падымем кожны свайго жавароначкі ў верх і ўмесце скажам “Жавароначкі прыляціце,вясну красну прынясіце”

-А зараз вазміце другіх жавароначкаў, якія ёсць ў вас на партах і пачынаючы з трэццяга раду прыкрапіце іх вакол нашага сонейка.

Урок літаратурнага чытання ЯюКолас «Восень»

Урок литаратурнага чытання, 3 клас

Тэма: Восень бярэ ўладу у свае рукі. Якуб Колас “Восень”

Мэты:

  1. Фарміраваць навык свядомага, правільнага , выразнага чытання вучняў, уменне вызначаць эмацыянальны настрой твора.

  2. Развіваць лагічнае і вобразнае мысленне, творчую фантазію.

  3. Узбагачаць слоўнікавы запас вучняў па тэме “Восень”.

  4. Садзейнічаць выхаванню эмацыянальных і эстэтычных адносінаў да прыгажосці прыроды.

Абсталяванне: партрэт Я. Коласа, плакаты з надрукаванымі “слоўнікамі настрою і пачуццяў”, карткі з запісам слоў, выстава малюнкаў восені, інтэр. дошка.

Ход урока:

  1. Арганізацыйны момант. Стварэнне псіхалагічнага клімата ўрока.

Вочкі глядзяць і ўсё бачаць,

Вушкі слухаюць і ўсё чуюць,

Спачатку думаю, потым гавару,

Помню, што ў класе я не адзін.

Жадаю ўсім поспехаў!!!

  1. Праверка дамашняга задання.

(Вучні зачытваюць невялікія апавяданні з такім пачаткам: “У класе сяброўкі загадвалі адна адной загадкі. А Валя і сама нават прыдумала загадку…”)

  1. Дыхальная гімнастыка.

Працягваем урок дыхальнай гімнастыкай, каб ваша чытанне было сапраўды прыгожым і правільным.

(Выконваюцца практыкаванні: “Дыхае носік”, “Пушынка”, “Свечка”, “Ружа”)

  1. Моўная размінка.

оў – оў – оў – назбіраў грыбоў,

ыў – ыў – ыў – потым насушыў,

аў – аў – аў — суп …прыгатаваў,

оў – оў – оў – частаваў сяброў

Я буду называць словы на рускай мове, вы — на беларускай і наадварот:

кветкі, убранне, дрэвы, бульба, цыбуля, сланечнік, пафарбавала, колер, чырвоны, гронкі , сцяжынка, чараўніца.

Праз барвовы бярозавы гай

Серабрысты грукоча ручай.

Грымнуў гром угары,

Хлынуў лівень на двары.

У верасні толькі да нас завітала,

А лес па-мастацку афарбавала.

Хоць золата ўсюды старанна развесіла,

Ды сумна ў прыродзе, маркотна, нявесела. (Восень)

  1. Паведамленне тэмы, мэт урока. Матывацыя дзейнасці вучняў.

  • Правільна, восень. Тэма нашага ўрока: “Восень бярэ ўладу у свае рукі”. Сёння мы пазнаёмімся з цудоўным творам Якуба Коласа “Восень”. Сфармулюйце мэты нашага ўрока.

  • Дзе спатрэбяцца вам гэтыя веды?

  • Каму падабаецца восень?

  • А за што вы любіце восень?

  • У годзе ёсць чатыры пары — зіма, вясна, лета, восень. Кожная пара года прыгожая па-свойму. Сёння мы працягнем падарожжа ў дзіўную і трошкі сумную пару года – восень.

  1. Знаёмства з біяграфіяй аўтара.

Віктарына па біяграфіі. Мы праверым, як вы ўважліва слухалі.

  • Сапраўднае імя Я. Коласа.

  • Дата нараджэння.

  • Дзе нарадзіўся паэт?

  • Як звалі яго бацькоў?

  • У колькі гадоў Я. Колас напісаў свай першы верш?

  • Як называўся гэты верш?

  1. Першапачатковае ўспрыманне твора.

— А зараз пачынаем чытаць апавяданне “Восень” Я Коласа.

(Чытаюць вучні па абзацах).

— Слоўнікавая работа.

Звярніце ўвагу на слова пасля тэкста (зачытваюць яго тлумачэнне).

— Якія пачуцці выклікаў у вас гэты тэкст?

(на дошку вывешваецца слоўнік пачуццяў)

Пачуцці радасці жалю любові

смутку весялосці гонару

— Чаму ў вас узніклі такія пачуцці?

Гімнастыка для вачэй

8. Паўторнае чытанне (ланцужком па сказе ўслых)

— Пра якія прыкметы восені апавядае аўтар?

9. Выбарачнае чытанне.

— Як выглядае луг? (поле, лес)

Фізкультхвілінка

10. Работа ў парах.

— Знайдзіце вобразы, якім аўтар надае якасці жывой істоты. Дзе аўтар выкарыстоўвае прыём адухаўлення?

11. Работа над выразным чытаннем.

— Конкурс “Артысты” – трэба падрыхтаваць выразнае чытанне урыўка за 3 мінуты.

— Што значыць чытаць выразна?

(работа па памятцы па выр. чытанню)

12. Работа па малюнку да тэксту. (Работа ў пары)

— Якія колеры выкарыстаў мастак: цёплыя ці халодныя? Чаму…?

(Заданне: падпісаць малюнак сказамі з тэксту.)

Абагульненне.

— А ці можна малюнак падпісаць такім сказам: “Восень усюды накладвае свой след, сваю руку”?

— Гэты сказ сугучны з тэмай нашага ўрока – “Восень бярэ ўладу ў свае рукі”.

Давайце яшчэ раз растлумачым сэнс дадзеных сказаў. (Гэта значыць — па ўсіх прыкметах відаць, што прыйшла сапраўдная восень.)

13. Творчыя работы вучняў.

— Вы прынеслі малюнкі восені і падрыхтавалі невялікія апавяданні. Давайце заслухаем некаторыя. А, калі вы будзеце слухаць, пагледзьце карціны восені на экране інт. дошкі для таго, каб дакладна ўявіць вобразы восені.

14. Вынік урока. Дам. з.

— Я думаю, што сённяшняе падарожжа ў гэтую дзіўную і прыгожую пару года пакінула ў вашых сэрцах радасць і захапленне. Вашым дамашнім заданнем будзе – навучыцца выразна чытаць тэкст Я.Коласа “Восень”.

15. Рэфлексія. Выстаўленне адзнак.

— Наш урок падыходзіць да канца і я хачу запытаць у вас…

(На дошцы запіс)

Сваёй працай на уроку я:

Задаволена, таму што…

Не зусім задаволена , таму што…

Я не задаволена, таму што…

Арганізацыйны момант


  1. Арганізацыйны момант

— Вы разумныя і кемлівыя. Спадзяюся, што вы будзеце добра працаваць на ўроку, адзін аднаму дапамагаць. Вазьміцеся за ручкі, адчуйце цяпло адзін аднаго, усміхніцеся, павярніцеся да нашых гасцей. Сядайце.

— Дзеці, якім вы хацелі б бачыць наш урок? (Цікавым, павучальным).

— Я ўпэўнена, што гэта ў нас атрымаецца.

2. Фарміраванне новых ведаў

Маўленчая размінка.

— Прачытайце і асэнсуйце словы Станіслава Шушкевіча, якія вы бачыце на экране.

Падыдзі, супыніся, паслухай!

Шапку скінь, нахіліся з паклонам.

Голас слухайце тых, пакаленні,

Хто не здаўся, не стаў на калені.

— Якія словы часта сустракаюцца ў гэтых вершаваных радках? (Назвы дзеянняў.)

— Як вы думаеце, з якой інтанацыяй іх трэба чытаць? (Гэта просьба, запрашэнне, нават загад.)

— Да каго звяртаецца паэт? (Да людзей, якія жывуць зараз, у наш час).)

— Куды ён заклікае падысці, супыніцца? (Да помнікаў, брацкіх магіл, дзе пахаваны загінуўшыя ў час вайны.)

— Як вы разумееце сэнс апошніх двух радкоў? Як можна пачуць голас тых, хто не вярнуўся з вайны? (Уявіць подзвіг тых людзей, дзякуючы якім мы сёння жывём пад мірным небам, іх зварот да нас, жывых.)

3. Актуалізацыя папярэдніх ведаў

Гутарка.

На фоне аўдыёзапісу “Спевы птушак” гучыць слова настаўніка.

— Прыгожая пара года — вясна. Гэта час, калі прачынаецца і абнаўляецца прырода, квітнее зямля. Вясна прыносіць радасць і чалавеку. Вясной так хочацца жыць, ствараць, дарыць людзям шчасце.

Такой жа цудоўнай і квітнеючай была вясна 1943 года. Але замест радасці і надзеі яна прынесла людзям боль. Якая трагедыя здарылася той вясной? Паслухайце аўдыёзапіс і паспрабуйце адказаць на гэта пытанне.

Гучыць аўдыёзапіс“Хатынь”.

— Чаму мы слухалі менавіта гэту музыку? Чым вядомая вёска Хатынь у свеце?

1 вучань:

Дзе ж вёска?

Толькі папялішча…

Жалобны вецер

Стогне – свішча.

2 вучань:

Як боль несціханы,

Як жудасны напамін

Мемарыял у Хатыні.

Праз кожныя 5 хвілін

Б’юць 26 званоў,

Стогнуць 26 каміноў-

26 спаленых у Хатыні хацін.

Б’юць званы, будзячы забыццё,

Бо 2 міліёны беларусаў

Аддалі жыццё.

Б’юць званы…

Далёка ў свеце чуваць званы.

3 вучань:

НАД СПАЛЕНАЙ ВЁСКАЙ,

Адзетай жалобным гранітам,

Званы абзываюццап рэхам вайны незабытым.

Хай Вечны агонь,

Што запалены ў памяць Хатыні,

Як рунь і як неба,

Палае – зялёны і сіні.


Настаўнік: 22 сакавіка 1943 года ў гэтай невялікай вёсцы пад Лагойскам раптоўна, трагічна і назаўсёды спыніўся бег часу — 149 яе жыхароў, у тым ліку 76 дзяцей, былі жывымі спалены фашысцкімі карнікамі.

Так Хатынь папоўніла жалобны спіс соцень беларускіх вёсак, знішчаных нацыстамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Крыху пазней менавіта гэтай, так і не адноўленай вёсцы, наканавана было стаць помнікам смутку і ў той жа час бязмежнай мужнасці беларускага народа, які, нягледзячы ні на што, змог выстаяць у вайне, перамагчы ворага і пабудаваць сваю незалежную дзяржаву.



  • Якія пачуцці выклікаў у вас першы аўдыёзапіс? (Радасць, весялосць, натхнёнасць.)

  • Якія пачуцці выклікаў у вас другі аўдыёзапіс? (Сум, боль, гора, жалобу, трывогу.)

  • Дык якая тэма наша ўроку будзе?

  • Дзеці , а хто з вас быў у Хатыні?

  • Азараз мы з вамі зробім завочнае падарожжа у Хатынь.

  • Прагляд відэафільма”Хатынь”

  • У якую вёску мы рабілі падарожжа?

Сёння мы звамі пазнаёмімся з урыўкам аповесці А. Кобец-Філімонава”Жаваранкі над Хатынню”.

Алена Рыгораўна Кобец-Філімонава нарадзілася 13 кастрычніка 1932 г. у Круглым у сям’і пісьменніка

Друкавацца пачала з 1959 г. Вельмі многа піша для дзяцей. Творы пісьменніцы ўключаны ў зборнікі “Кніжка-малышка”, “Вяснянка”, “Верасок”, “Сказки белорусских писателей”, “Песенки-чудесенки”, аўтарскі зборнік В. Сярых “Певунок”. Творы перакладаліся на замежныя мовы.


  • Чаму беларускія пісьменнікі звязваюць трагедыю Хатыні з вобразам птушак?

  • Жаваранак любімая народам птушка. У мірны час у вёсцы Хатынь часта гучала песня гэтай птушкі. Зараз я вам нагадаю словы вядомага беларускага пісьменніка — Якуба Коласа. (З трылогіі Якуба Коласа “На ростанях”).

Над ускрайкам лесу, дзе пачыналіся жоўтыя пяскі, зазвінела песня ляснога жаваранка. Ён першы тут вітаў надыход дня, і песня расплывалася ў маўклівым паветры звонам тонкага дарагога металу. Снуючы высока ў небе, раняла птушка мяккія, ласкавыя мелодыі, сатканыя з булькання лясных ручайкоў, з зумкання пчаліных крыльцаў, шолаху красак. І ўсе гэтыя тоны спляталіся так гарманічна-своеасабліва ў песні ляснога жаваранка, што яна даходзіла да самых глыбінь сэрца і калыхала самыя тонкія струны душы.

Ніякая іншая птушка, нават праслаўлены салавей, не можа параўнацца ў спевах з лясным жаваранкам. Толькі свае песні спявае ён у бязлюдных мясцінах, дзе рэдка бывае чалавек і мала хто чуе іх. Мелодыя спеваў надзвычайна багатая, разнастайная, дзівосна прыгожая і такая чоткая, такая выразная, што яе можна палажыць на ноты, а мастак-музыка, напэўна, змог бы выканаць на скрыпцы, але афарбоўкі яе тонаў не патрапіць перадаць ніякі музычны інструмент.

— Якія пачуцці узніклі ў вас падчас чытання?



  • Чытанне апавядання настаўнікам.

  • Праверка першаснага ўспрымання твора.

— Якія пачуцці узніклі ў вас падчас чытання? Выберыце адказ з прапанаваных слоў: адчай, радасць, боль, жалоба, весялосць, смутак, шчасце, трывога, туга, бесклапотнасць, віна.

  • Самастойнае чытанне тэксту вучнямі з заданнем.

— Пры чытанні апавядання адзначце алоўкам незразумелыя словы.

  • Чытанне твора вучнямі ўголас “ланцужком” з мэтай падрыхтоўкі да аналізу ( 4 вучні).

4. Аналіз твора.

— Растлумачце, калі ласка, сэнс першага сказа.

— Замяніце выраз “хто б ты ні быў” іншымі словамі, якія ўдакладняюць, хто прыходзіць у Хатынь.

— Чаму аўтар запрашае кожнага абавязкова прысесці? (Гэта дасць чалавеку магчымасць спыніцца, падумаць пра тых, хто загінуў у Хатыні).

— Прачытайце другі сказ. З якой мэтай чалавеку прапануецца паглядзець на неба? (Неба быццам выступае маўклівым сведкам трагедыі.)

— Чаму, на вашу думку, аўтар сцвярджае, што хатынскія жаваранкі спяваюць не так, як іншыя? (Магчыма, таму што жаваранкі ў песнях перадаюць тое, пра што ім расказвае неба Хатыні.)

— Знайдзіце ў тэксце сказ, у якім ужываецца выраз “сэрцам пачуеш песню”. Як можна пачуць сэрцам? (Пачуць сэрцам — значыць зразумець сэнс песні жаваранкаў, мову прыроды, уявіць і ўспрыняць гора людзей, якія загінулі.)

— Што яшчэ акрамя неба з’яўляецца сведкам трагедыі? (Лес, каміны.)

— Як жаваранкі папярэджваюць нас аб неабходнасці берагчы мір? Пацвердзіце адказ радкамі з тэксту.

5. Работа ў групах

— А зараз разгледзьце на старонцы 82 малюнак да тэксту. Паспрабуйце адказаць на наступныя пытанні:

1 група: Пра што спяваюць хатынскія жаваранкі?

2 група: Якімі б словамі з тэксту мы падпісалі малюнак?

Праверка.

6. Абагульненне ведаў па творы

— Як вы разумееце змест сказа “Каб нідзе і ніколі ў віхуры пажараў жыццё не ўмірала”?

— Замяніце словазлучэнне “віхуры пажараў” сінонімамі.

— Чаму дадзены выраз суадносіцца са словам “вайна”?

— Які сэнс укладваецца ў слова “жыццё”? (Гэта жыццё і чалавека любога ўзросту, і жывой прыроды, і зямлі наогул.)

— Сфармулюйце галоўную думку тэксту. (Давайце берагчы мір, каб нідзе і ніколі ў віхуры пажараў не ўмірала жыццё.)

— Падрыхтуемся да выразнага чытання ў выглядзе эстафеты.

7. Дадатковы матэр’ял

На беларускай зямлі было многа Хатыняў. Трагедыя Хатыні — не выпадковы эпізод вайны. За тры гады акупацыі сотні падобных трагедый здарылася на беларускай зямлі. 186 беларускіх вёсак былі спалены гітлераўцамі разам з жыхарамі. 209 гарадоў і гарадскіх пасёлкаў, 9200 вёсак зруйнавалі фашысты ў Беларусі. Загінуў кожны 4 беларус.

Ельшчына таксама перажыла шмат гора. З 12 – 19 ліпеня 1942 года немцы спалілі 12 вёсак. Пры гэтым яны спалілі і пакаралі 916 чалавек.

Вось аб чым даведаліся вучні нашага класа, пры рабоцу над практам “Дзеці вайны”.


1 вучань: 17 чэрвеня 1942 года немцы спалілі вёску Копанка. 200 яе жыхароў сагналі ў калгаснае гумно і падпалілі яго з усіх бакоў. Толькі 30 чалавекам удалося выратавацца, астатнія загінулі ў полымі.
2 вучань:У вёсцы Засінцы зажыва спалілі 60 чалавек.

А 18 ліпеня 1942 года атрад карнікаў акружыў вёскі Забалацце, Новае Высокае, Вярхі, яны падпалілі хаты і адкрылі агонь па жыхарах вёскі. У гэты дзень загінулі 493 чалавекі.


3 вучань:У час адной з карнікавых экспедыцый былі поўнасцю знішчаны вёскі:

Забалацце, Новае Высокае, Вярхі,Будкі, Мікалаеўка, Зашыр’е, Кочышча, Лукаўцы, Чэрцянь- у якіх загінулі каля тысяцы чалавек.



V. Падвядзенне вынікаў, выстаўленне і каменціраванне адзнак

— З якім творам мы пазнаёміліся?

— Хто яго аўтар?

— Якая галоўная думка твора?

VI. Дамашняе заданне

VII. Рэфлексія


  • Давайце памянем усіх загінуўшых у час ВАв хвіліна маўчання.

Настаўнік запальвае свечку- праводзіцца хвіліна маўчання.

  • Калі б 1 хвіліну маўчання кожнаму загінуўшаму, то маўчаць трэба было б 4 гады.

Неабходна суаднесці часткі прымавак і растлумачыці сэнс адной з іх.


  1. Мір будуе…. А) Радзіма а табой.

  2. Смела ідзі ў бой… Б) хто за Радзіму гарой.

  3. Той перамагае… В) а вайна разбурае.

  4. Той герой… Г) хто ў бядзе са сваёй зямлі не ўцякае.

Адказы: 1-в, 2- а, 3- г, 4 – б.

Алена Рыгораўна Кобец-Філімонава нарадзілася 13 кастрычніка 1932 г. у Круглым у сям’і пісьменніка

1 вучань:

Дзе ж вёска?

Толькі папялішча…

Жалобны вецер

Стогне – свішча.
2 вучань:

Як боль несціханы,

Як жудасны напамін

Мемарыял у Хатыні.

Праз кожныя 5 хвілін

Б’юць 26 званоў,

Стогнуць 26 каміноў-

26 спаленых у Хатыні хацін.

Б’юць званы, будзячы забыццё,

Бо 2 міліёны беларусаў

Аддалі жыццё.

Б’юць званы…

Далёка ў свеце чуваць званы.
3 вучань:

НАД СПАЛЕНАЙ ВЁСКАЙ,

Адзетай жалобным гранітам,

Званы абзываюццап рэхам вайны незабытым.

Хай Вечны агонь,

Што запалены ў памяць Хатыні,

Як рунь і як неба,

Палае – зялёны і сіні.


1 вучань: 17 чэрвеня 1942 года немцы спалілі вёску Копанка. 200 яе жыхароў сагналі ў калгаснае гумно і падпалілі яго з усіх бакоў. Толькі 30 чалавекам удалося выратавацца, астатнія загінулі ў полымі.
2 вучань:У вёсцы Засінцы зажыва спалілі 60 чалавек.

А 18 ліпеня 1942 года атрад карнікаў акружыў вёскі Забалацце, Новае Высокае, Вярхі, яны падпалілі хаты і адкрылі агонь па жыхарах вёскі. У гэты дзень загінулі 493 чалавекі.


3 вучань:У час адной з карнікавых экспедыцый былі поўнасцю знішчаны вёскі:

Забалацце, Новае Высокае, Вярхі,Будкі, Мікалаеўка, Зашыр’е, Кочышча, Лукаўцы, Чэрцянь- у якіх загінулі каля тысяцы чалавек.

Урок літаратурнага чытання ў 2 класе на тэму А. Вольскі » Безбілетная падарожніца»

Дзяржаўная установа адукацыі

Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва”

Тэма:

Артур Вольскі “Безбілетная падарожніца”

Ражкова Наталля Мікалаеўна

настаўніца пачатковых класаў

Магілёў 2016

Мэта:

Фарміраваць навык свядомага, правільнага , выразнага чытання вучняў, уменне дзяліць тэкст на сэнсавыя часткі па вызначаных загалоўках;

Павышаць моўную культуру и агульны культурны ўзровень вучняў ва ўзаемаадносінах;

Садзейнічаць выхаванню адказнасці;

Выхоўваць маральныя якасці асобы, добрыя адносіны паміж сабой.

Абсталяванне: падручнік, “пропускі ў чароўны свет”, карткі з тэкстамі для груп, мультымедыйная устаноўка.

Ход урока

Арганізацыйны момант.

Настаўнік:

— Добры дзень! Я рада ўсіх вітаць у нашым класе. Але перш чым мы пачнём наш урок, я хачу вызначыць тэмпературу ў нашым класе пры дапамозе вось гэтага чароўнага тэрмометра.

(Настаўнік падходзіць і “ставіць тэрмометр” вучням)

— Добры!

— Старанны!

— Ветлівы!

— Адказны!

— Уважлівы!

— Выхаваны!

— Прылежны!

-Настойлівы!

— Добразычлівы!

— Ці праўду сказаў мне чароўны тэрмометр? А цяпер усміхніцеся мне, а я вам. Вось у такім добрым настроі пачнём наш урок – урок літаратурнага чытання.

Моўная размінка.

1. Дыхальная гімнастыка

— А каб ваша чытанне было сапраўды прыгожым і правільным,пачнём наш урок як заўсёды з дыхальнай гімнастыкі, якая таксама ўмацоўвае ваша здароўе. (Слайд 1)

Выконваецца практыкаванне: “Кветка”, “Свечка” (Слайд 2,3,4)

2. “ Складавічок”

— Працягваем нашу моўную размінку. Складавічок сёння прапануе вам вось такое заданне:

ТПІ, ТПЭ, ТПА,ТПО, ТПУ, ТПЫ

(Склады чытаюцца працяжна, коратка, хутка)

3. Работа над інтанацыяй сказа.

(На дошцы запісаны сказ: “У нас зараз урок чытання”. Замест знака прыпынку кветка.)

— Папрацуем над інтанацыяй сказа. Але што гэта? Якісьці незвычайны знак прыпынку ўканцы сказа. (Слайд 5)

— Якія знакі прыпынку могуць стаяць у канцы сказа?

— Як будзе гучаць сказ, калі паставім кропку? (Слайд 6)

— Зробім апавядальны сказ клічным па інтанацыі. (Слайд 7)

— Што вы павінны перадаць голасам?

— Папрацуем над інтанацыяй пытальнага сказа. Што гучыць у пытальным сказе? (Слайд 8)

(Сказ чытаецца чатыры разы з пастаноўкай лагічнага націска на кожнае слова. Апошні раз: “У нас зараз урок чытання?)

— Так, у нас урок чытання. Чым мы будзем займацца?

(Чытаць, адказваць на пытанні, размаўляць па беларуску).

Праверка дамашняга задання (праца ў парах)

Сёння мы трапім у чароўны свет літаратуры, але для гэтага вам патрэбна атрымаць пропускі. Атрымае яго той, хто выразна прачытае верш В. Жуковіча “Маміна свята”. Працаваць мы будзем у парах: адзін вучань выразна чытае, а другі яго ацэньвае, а потым наадварот. Ацэньваць будзем па двух крытэрыях: (Слайд 9)

  • захоўванне паўз унутры і ў канцы сказа;

  • адпаведнасць тону і тэмпу чытання эмацыянальнага настрою верша.

Змястоўная ацэнка выразнасці чытання ў парах, выніковае ацэньванне выканання вучнямі дамашняга задання настаўнікам.

На маю думку, вам ўсім трэба даць пропускі ў чароўны свет літаратуры. (Настаўнік уручае пропускі.)

Фізкультхвілінка для вачэй

Знаёмства з тэмай і мэтай урока

— Адгадайце загадкі і вы разумееце , аб кім пойдзе размова на ўроку.

Сам не есць і нікому не дае. (Сабака)

Ноччу двор яго вартуе,

Служыць шчыра небарака,

Хоць і кажуць: “Злы… (сабака)” (Слайд 10)

Падрыхтоўка да ўспрымання новага матэрыялу

— А зараз я прапаную вам прачытаць назву твора, з якім будзем знаеміцца. Адкрыйце старонку 81 падручніка.

— Каго называюць безбілетнай падарожніцай?

— Ці здагадаліся вы хто галоўны герой апавядання?

Звярніце ўвагу на словы:

  • дзверы

  • уседзець

  • ўскочыць

  • ўладкуецца

  • пажартаваў

  • хіба дагоніш

  • увязалася за мной

  • для ачысткі сумлення

  • брыду без пэўнай мэты

  • — Пра што пойдзе гаворка ў тэксце?

-Запомніце ўсе свае меркаванні. Пасля чытання праверым спраўдзіліся яны ці не.

Першаснае ўспрыманне

(чытае настаўнік)

  • Спраўдзіліся меркаванні?

  • Хто быў безбілетнай пасажыркай?

  • Хваляваліся за каго-небудзь, ці не? Чаму?

  • Якія пачуцці ўзніклі ў вас на працягу усяго слухання?(Трывога, страх, надзея, спадзяванне, радасць).

Паўторнае чытанне

(жужжачае чытанне, ланцужком)

Работа над тэкстам

  • Як звалі сабаку? А хлопчыка?

  • Як паводзіла сябе Жулька ў тралейбусе?

  • Чаму кантралёр назваў Жульку безбілетніцай? Прачытайце.

  • Якое здарэнне адбылося з Жулькай? Прачытайце.

  • Што адчуў гаспадар?

  • Ці сустрэліся Жулька з гаспадаром?

  • Знайдзіце ўрывак, які патрэбна прачытаць са смуткам, весела

Фізкультхвілінка

Раз, два, тры, чатыры, пяць.

Добра раненька ўставаць.

З самага пачатку

Я раблю зарадку.

  • Зараз прапаную вам папрацаваць у парах. На парце у вас карткі з запісанымі словамі. Іх патрэбна злучыць стрэлкай з адпаведным значэннем. Тая пара, якая выканае падае сігнал.

( Работа ў парах)

Неадступна ісці

брысці

Знайсці месца

увязацца

Ісці без пэўнай мэты

уладкавацца

Хутка бегчы

пасмяяцца

Пажартаваць

ляцець

-Праверым работы груп. (Слайд 11)

-Звярніце увагу на апавяданне. На колькі частак аўтар падзяляе яго?

Паглядзіце на пытанне пад нумарам 7. Нам прапануюць гатовы план апавядання. (Слайд 12)

Наша задача падзяліць тэкст у адпаведнасці з планам. Колькі частак у яго? Якую назву мае 1 частка? Знайдзіце яе. Прачытайце. Што галоўнае ў гэтай частцы? А хто перакажа частку як запомніў?

-Чытаем назву 2 часткі. Знайдзіце яе. Перакажам.

(так з 3і 4 часткамі).

Падвядзенне вынікаў урока.

— З творам якога пісьменніка мы пазнаёміліся?

— Хто галоўныя героі апавядання?

— Якім чалавекам быў гаспадар? Ці можа ён зрабіць дрэнна? Чаму?

-Якая галоўная думка ў твора?

— Што вам спадабалася на ўроку? Ці не сумавалі?

Д/З Навучыцца выразна чытаць апавяданне. (Слайд 13)

Рэфлексія “ Настаўнік-тэрмометр”

— А зараз я хачу даведацца ці змянілася тэмпература ў нашым класе. Але наш чароўны тэрмометр зламаўся… Тэрмометрам буду я. Калі вы лічыце, што наш урок быў цікавы і карысны – станавіцеся па маю правую руку. Калі ж вам было сумна і нецікава – па левую руку.

Дзякуй усім за працу! (Слайд 14)

Урок літаратурнага чытання ў 2 класе на тэму А. Вольскі » Безбілетная падарожніца»

Дзяржаўная установа адукацыі

Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва”

Тэма:

Артур Вольскі “Безбілетная падарожніца”

Ражкова Наталля Мікалаеўна

настаўніца пачатковых класаў

Магілёў 2016

Мэта:

Фарміраваць навык свядомага, правільнага , выразнага чытання вучняў, уменне дзяліць тэкст на сэнсавыя часткі па вызначаных загалоўках;

Павышаць моўную культуру и агульны культурны ўзровень вучняў ва ўзаемаадносінах;

Садзейнічаць выхаванню адказнасці;

Выхоўваць маральныя якасці асобы, добрыя адносіны паміж сабой.

Абсталяванне: падручнік, “пропускі ў чароўны свет”, карткі з тэкстамі для груп, мультымедыйная устаноўка.

Ход урока

Арганізацыйны момант.

Настаўнік:

— Добры дзень! Я рада ўсіх вітаць у нашым класе. Але перш чым мы пачнём наш урок, я хачу вызначыць тэмпературу ў нашым класе пры дапамозе вось гэтага чароўнага тэрмометра.

(Настаўнік падходзіць і “ставіць тэрмометр” вучням)

— Добры!

— Старанны!

— Ветлівы!

— Адказны!

— Уважлівы!

— Выхаваны!

— Прылежны!

-Настойлівы!

— Добразычлівы!

— Ці праўду сказаў мне чароўны тэрмометр? А цяпер усміхніцеся мне, а я вам. Вось у такім добрым настроі пачнём наш урок – урок літаратурнага чытання.

Моўная размінка.

1. Дыхальная гімнастыка

— А каб ваша чытанне было сапраўды прыгожым і правільным,пачнём наш урок як заўсёды з дыхальнай гімнастыкі, якая таксама ўмацоўвае ваша здароўе. (Слайд 1)

Выконваецца практыкаванне: “Кветка”, “Свечка” (Слайд 2,3,4)

2. “ Складавічок”

— Працягваем нашу моўную размінку. Складавічок сёння прапануе вам вось такое заданне:

ТПІ, ТПЭ, ТПА,ТПО, ТПУ, ТПЫ

(Склады чытаюцца працяжна, коратка, хутка)

3. Работа над інтанацыяй сказа.

(На дошцы запісаны сказ: “У нас зараз урок чытання”. Замест знака прыпынку кветка.)

— Папрацуем над інтанацыяй сказа. Але што гэта? Якісьці незвычайны знак прыпынку ўканцы сказа. (Слайд 5)

— Якія знакі прыпынку могуць стаяць у канцы сказа?

— Як будзе гучаць сказ, калі паставім кропку? (Слайд 6)

— Зробім апавядальны сказ клічным па інтанацыі. (Слайд 7)

— Што вы павінны перадаць голасам?

— Папрацуем над інтанацыяй пытальнага сказа. Што гучыць у пытальным сказе? (Слайд 8)

(Сказ чытаецца чатыры разы з пастаноўкай лагічнага націска на кожнае слова. Апошні раз: “У нас зараз урок чытання?)

— Так, у нас урок чытання. Чым мы будзем займацца?

(Чытаць, адказваць на пытанні, размаўляць па беларуску).

Праверка дамашняга задання (праца ў парах)

Сёння мы трапім у чароўны свет літаратуры, але для гэтага вам патрэбна атрымаць пропускі. Атрымае яго той, хто выразна прачытае верш В. Жуковіча “Маміна свята”. Працаваць мы будзем у парах: адзін вучань выразна чытае, а другі яго ацэньвае, а потым наадварот. Ацэньваць будзем па двух крытэрыях: (Слайд 9)

  • захоўванне паўз унутры і ў канцы сказа;

  • адпаведнасць тону і тэмпу чытання эмацыянальнага настрою верша.

Змястоўная ацэнка выразнасці чытання ў парах, выніковае ацэньванне выканання вучнямі дамашняга задання настаўнікам.

На маю думку, вам ўсім трэба даць пропускі ў чароўны свет літаратуры. (Настаўнік уручае пропускі.)

Фізкультхвілінка для вачэй

Знаёмства з тэмай і мэтай урока

— Адгадайце загадкі і вы разумееце , аб кім пойдзе размова на ўроку.

Сам не есць і нікому не дае. (Сабака)

Ноччу двор яго вартуе,

Служыць шчыра небарака,

Хоць і кажуць: “Злы… (сабака)” (Слайд 10)

Падрыхтоўка да ўспрымання новага матэрыялу

— А зараз я прапаную вам прачытаць назву твора, з якім будзем знаеміцца. Адкрыйце старонку 81 падручніка.

— Каго называюць безбілетнай падарожніцай?

— Ці здагадаліся вы хто галоўны герой апавядання?

Звярніце ўвагу на словы:

  • дзверы

  • уседзець

  • ўскочыць

  • ўладкуецца

  • пажартаваў

  • хіба дагоніш

  • увязалася за мной

  • для ачысткі сумлення

  • брыду без пэўнай мэты

  • — Пра што пойдзе гаворка ў тэксце?

-Запомніце ўсе свае меркаванні. Пасля чытання праверым спраўдзіліся яны ці не.

Першаснае ўспрыманне

(чытае настаўнік)

  • Спраўдзіліся меркаванні?

  • Хто быў безбілетнай пасажыркай?

  • Хваляваліся за каго-небудзь, ці не? Чаму?

  • Якія пачуцці ўзніклі ў вас на працягу усяго слухання?(Трывога, страх, надзея, спадзяванне, радасць).

Паўторнае чытанне

(жужжачае чытанне, ланцужком)

Работа над тэкстам

  • Як звалі сабаку? А хлопчыка?

  • Як паводзіла сябе Жулька ў тралейбусе?

  • Чаму кантралёр назваў Жульку безбілетніцай? Прачытайце.

  • Якое здарэнне адбылося з Жулькай? Прачытайце.

  • Што адчуў гаспадар?

  • Ці сустрэліся Жулька з гаспадаром?

  • Знайдзіце ўрывак, які патрэбна прачытаць са смуткам, весела

Фізкультхвілінка

Раз, два, тры, чатыры, пяць.

Добра раненька ўставаць.

З самага пачатку

Я раблю зарадку.

  • Зараз прапаную вам папрацаваць у парах. На парце у вас карткі з запісанымі словамі. Іх патрэбна злучыць стрэлкай з адпаведным значэннем. Тая пара, якая выканае падае сігнал.

( Работа ў парах)

Неадступна ісці

брысці

Знайсці месца

увязацца

Ісці без пэўнай мэты

уладкавацца

Хутка бегчы

пасмяяцца

Пажартаваць

ляцець

-Праверым работы груп. (Слайд 11)

-Звярніце увагу на апавяданне. На колькі частак аўтар падзяляе яго?

Паглядзіце на пытанне пад нумарам 7. Нам прапануюць гатовы план апавядання. (Слайд 12)

Наша задача падзяліць тэкст у адпаведнасці з планам. Колькі частак у яго? Якую назву мае 1 частка? Знайдзіце яе. Прачытайце. Што галоўнае ў гэтай частцы? А хто перакажа частку як запомніў?

-Чытаем назву 2 часткі. Знайдзіце яе. Перакажам.

(так з 3і 4 часткамі).

Падвядзенне вынікаў урока.

— З творам якога пісьменніка мы пазнаёміліся?

— Хто галоўныя героі апавядання?

— Якім чалавекам быў гаспадар? Ці можа ён зрабіць дрэнна? Чаму?

-Якая галоўная думка ў твора?

— Што вам спадабалася на ўроку? Ці не сумавалі?

Д/З Навучыцца выразна чытаць апавяданне. (Слайд 13)

Рэфлексія “ Настаўнік-тэрмометр”

— А зараз я хачу даведацца ці змянілася тэмпература ў нашым класе. Але наш чароўны тэрмометр зламаўся… Тэрмометрам буду я. Калі вы лічыце, што наш урок быў цікавы і карысны – станавіцеся па маю правую руку. Калі ж вам было сумна і нецікава – па левую руку.

Дзякуй усім за працу! (Слайд 14)

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *